Аб гэтым паведамляе “Kurier Poranny”. Суд над беларусам распачаўся 20 верасня. Сваіх ахвяраў Аляксандр М. шукаў на аўтобусных прыпынках на ўскраінах Беластоку, дзе яны ў адзіноце чакалі аўтобуса. 39-гадовы беларус сілай зацягваў дзяўчынак у машыну і завозіў у лес, дзе прынамсі адну з іх згвалтаваў.
Першы напад на 14-гадовую дзяўчынку адбыўся вясной 2010 года. Некалькі месяцаў пазней Аляксандр паспрабаваў згвалціць дзвюх іншых дзяўчынак. Аднак, на шчасце, ім удалося ўцячы. Старэйшая з іх запісала нумары аўтамабіля беларуса. Па іх гвалтаўніка і знайшла паліцыя. Беларус са снежня мінулага года знаходзіцца за кратамі. Аляксандр кажа, што ён проста хацеў падвезці дзяўчынак і не прапаноўваў ім сэкс. Эксперты-сэксолагі аднак выявілі, што абвінавачваны мае схільнасці да педафіліі. Польская пракуратура вызначыла, што беларус прыязджаў у Беласток за пакупкамі.
|